САЦЫЁНIКА: тыпы асобы i адносiны
Пачатак | Тыпы | Адносiны | Тыпы вядомых асоб (рус. мова) | Бiблiятэка (рус.) | Атлас (рус.) | Форум (рус.)

Калi ласка ў беларускi раздзел!

Навiны, аб'явы

19 жнiўня 2005 г.: памерла Аушра Аугусцiнавiчуце, заснавальнiца сацыёнiцы.

28 жнiўня 2005 г.: Паступiла новая лiтаратура па сацыёнiцы (2004-2005 гадоў выдання). Звяртацца да Святланы Драч, , т. 234-93-87.

Ёсць пытаннi? Задавайце!

Дзмiтрый Лытаў
Дзмiтрый Лытаў

Адмiнiстратар сайта
Санкт-Пецярбург

Святлана Драч

Кiраўнiк клуба сацыёнiкi
Мiнск

Цi ведаеце Вы iх iмены?

Carl-Gustav Jung
Карл Густаў ЮНГ (1875 - 1961) Carl Gustav JUNG
Швейцарскi псiхолаг i псiхiатр. У сваiх даследаваннях даказаў, што тыпы асобы адрознiваюцца не толькi ў псiхiчна нездаровых, але таксама i ў нармальных людзей. На аснове яго тыпалогii была створана сацыёнiка, а таксама шэраг другiх папулярных тэстаў - MBTI, тэст Кiрсi, тэст Айзенка i др.
Iзабэл Брыггс МАЙЕРС (1897 - 1980) Isabel Briggs MYERS
Па прафесii – школьны настаўнiк. На аснове работ Юнга, разам са сваёй мацi Катарыной Брыггс распрацавала Вызначальнiк тыпаў Майерс-Брыггс (MBTI), у цяперашнi час надзвычайна папулярны ў ЗША (вядомы таксама створаны на яго аснове больш кароткi тэст Кiрсi). Нярэдка яе тэорыю блытаюць з сацыёнiкай, хаця памiж iмi ёсць шэраг грунтоўных адрозненняў.
Antoni Kepinski
Антонiй КЭМПIНСКI (1918 - 1972) Antoni KĘPIŃSKI
Польскi псiхiатр. У сваей кнiзе "Псiхапаталогiя неўрозаў" увеў паняцце "iнфармацыйнага метабалiзму" (абмену), якое, з яго пункту гледжання, растлумачвала заканамернасцi ўстойлiвых адносiн памiж людзьмi. Пазней яго тэорыя " iнфармацыйнага метабалiзму" была пакладзена А.Аугустай у аснову сацыёнiкi, у шэрагу з тыпалогiяй Юнга.
Ausra Augustinaviciute
Аушра АУГУСТА (1927 - 2005) Aušra AUGUSTA
Сапраўднае прозвiшча – Аугусцiнавiчуце (Augustinavičiūtė).
Жыла ў Вiльнюсе (Лiтва). Па прафесii – фiнансiст, потым – сацыёлаг, у 1968 – дэкан факультэта сям'i Вiльнюскага Педагагiчнага Iнстытута. З'яднаўшы тыпы асобы Юнга з паняццем "iнфармацыйнага метабалiзму", стварыла сацыёнiку – тэорыю межтыпных адносiн.

 

Што такое сацыёнiка?

Change language? - Другой язык? - ¿Cambiar idioma? - Andere sprache? - Autre langue? - Ŝanĝi lingvon?

Адносiны памiж людзьмi можна прагназаваць. Так лiчаць прыхiльнiкi сацыёнiкi – параўнальна новай (з 1970 года) псiхалагiчнай тэорыi. Гэтыя адносiны ўзнiкаюць памiж 16 тыпамi асобы, да адной з якiх належыце i Вы.

Тып асобы (сацыятып) не змяняецца нi праз дзень, нi праз год. Псiхалагiчны тып – нешта iншае, чым выхаванне чалавека, яго культурны ўзровень, яго прафесiя: гэта спосаб абмену iнфармацыяй i дзеяннямi з навакольным светам. Кожны тып мае не толькi моцныя, але i слабыя бакi – за дасканаласць у адным прыходзiцца плацiць недасканаласцю ў другiм. Калi-небудзь прадстаунiкi аднаго тыпу выглядаюць, як блiзняты – хоць яны нават не радня. Напэўна, тып "запраграмiраваны" генетычна.

У сацыёнiцы лiчыцца, што адносiны больш залежаць ад тыпа асобы, чым от выхавання. Тым не меньш, у псiхалогii iснуюць розныя тэорыi мiжасобасных адносiн . Многiя псiхолагi робяць выгляд, што характар чалавека на адносiны не ўплывае – усе залежыць толькi ад культурнага i сацыяльнага ўзроўню, выхавання, прафесii i г.д. Але i памiж тых, хто бачыць сувязь памiж характарам людзей i iх адносiнамi, кропкi погляду адрознiваюцца. Яшчэ Сакрат так i не змог адказаць на пытанне, якi сябар лепшы – найбольш падобны цi той, што найбольш адрознiваецца ад мяне?

Сацыёнiка адрознiвае адносiны памiж тыпамi па ступенi камфортнасцi. Напрыклад, адносiны двух тоесных тыпаў – далека не заўсёды добрыя. Разумеючы адзiн другога з паўслова, яны, тым не меньш, аднолькава слабыя перад аднолькавымi праблемамi, гэта значыць, узаемадапамога ў такiх парах – нiзкая. Адносiны двух зусiм розных тыпаў яшчэ больш горшыя – яны прыводзяць да заўсёдных канфлiктаў. Дзе ж "залатая сярэдзiна"?

Гэта дуальнасць – адносiны псiхалагiчнага дапаўнення. Сацыёнiка падзяляе 16 тыпаў на 8 дапаўняючых, цi дуальных пар. Такiя пары – найбольш устойлiвыя на блiзкай дыстанцыi, напрыклад, у сям'i.

Асноўныя сферы прымянення сацыёнiкi: педагогiка (вывучэнне ўзаемадзеяння памiж выкладчыкам i студэнтам/вучням, праблемы засваення вучэбнага матэрыялу), сямейнае кансультаванне (шлюб i развод, праблемы ўзросту), кадравае кансультаванне (прафарыентацыя, сумяшчальнасць у рабочым калектыве, стратэгiя прадпрыемства, зыходзячы з саставу калектыва), фундаментальныя навуковыя даследаваннi (матэматычнае мадэлiраванне, генэтыка, псiхафiзiялогiя, марфалогiя – знешнiя параметры сацыятыпа), псiхалагiчныя гульнi i трэнiнгi.

© Лытов Д.А. Соционика: типы личности и отношения // The AATSEEL Newsletter. - Vol. 46, Issue 2 - April 2003.


Warning: include(./../../banner/down.htm): failed to open stream: No such file or directory in /var/www/socioniko/data/www/typelab.ru/by/1.begin/intro.html on line 77

Warning: include(./../../banner/down.htm): failed to open stream: No such file or directory in /var/www/socioniko/data/www/typelab.ru/by/1.begin/intro.html on line 77

Warning: include(): Failed opening './../../banner/down.htm' for inclusion (include_path='.:/opt/php54') in /var/www/socioniko/data/www/typelab.ru/by/1.begin/intro.html on line 77